Перайсці да зместу

Глыбокае (возера, Полацкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Глыбокае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 154,0 м
Даўжыня 1,11 км
Шырыня 0,8 км
Плошча 0,42 км²
Аб’ём 0,0022 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,36 км
Найбольшая глыбіня 11,5 м
Сярэдняя глыбіня 5,2 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,03 ‰
Празрыстасць 9,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 1,94 км²
Выцякаюць бяссцёкавае
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Глыбокае возера (Беларусь)
Глыбокае возера
Глыбокае возера
Глыбокае возера (Віцебская вобласць)
Глыбокае возера
Глыбокае возера
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Глыбокае возера — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Палата, за 47 км на паўночны ўсход ад Полацка, у межах гідралагічнага заказніка «Глыбокае—Чарбамысла, Вялікае Астравіта»[1] («Глыбокае—Вялікае Астравіта»[2]).

Плошча паверхні 0,42 км². Даўжыня 1,11 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі 3,36 км. Найбольшая глыбіня 11,5 м, сярэдняя каля 5,2 м. Аб’ём вады 2,2 млн м³. Плошча вадазбору 1,94 км².
Катлавіна возера складанага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 15—17 м стромкія, на поўначы возера да 2 м і спадзістыя, пад хваёвым лесам. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй да 0,5 м, месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны, пясчаныя, у паўночнай частцы тарфяністыя. Мелкаводдзе вузкае. Дно да глыбіні 3,5—4 м пясчанае, глыбей залягаюць апясчаненыя ілы і на глыбінях больш за 5,5 м — сапрапель. У паўночна-ўсходняй частцы возера востраў плошчай каля 0,1 га. На захадзе злучана кароткай пратокай з возерам Пустое.

Вада ў возеры вызначаецца нізкай мінералізацыяй і высокай кіслотнасцю (pH 4,8—5). Возера алігатрофнае, бяссцёкавае. Да глыбіні 9,5 м распаўсюджваюцца імхі. Расце палушнік азёрны — рэдкі для Беларусі ахоўны від раслін.

З рыб у возеры водзіцца пераважна акунь.

Зноскі

  • Богдзель І. І. Глыбокае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)